| Галоўная | БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА | Царква | Слуцак | Форум | Архіў | Абвесткі |
Беларускі Канцэрт у Атаве 24 траўня 2009 году ў Атаве, у рамках канфэрэнцыі славістаў (Congress of the Canadian Federation of Humanities and Social Sciences) адбыўся канцэрт беларускай музыкі, арганізаваны беларусамі Аттавы і Таронта. Вялікі ўклад у арганізацыю канцэрту зрабіла прафесар Зіна Гімпелевіч, Прэзідэнт Канадыйскай Асацыяцыі Славістаў (CAS). ![]() Вялікае і шчырае дзякуй усім Вам, удзельнікі канцэрту, асабліва кіраўніку гурта Яваровы людзі Віялеце Кавалёвай. Дзякуючы спалучэнньню мастацкіх і арганізацыйных талентаў Віялеты, канцэрт прайшоў на такім высокім узроўні. Сьвяткаваньне 91-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі Можа, хто спытае: дзе ж цяпер Беларусь?
Ларыса Міхайлава, удзельніца гурту Яваровы Людзі, піша Другую агульнанацыянальную дыктоўку Мастацкая частка сьвяткаваньня распачалася выступам нашых "Яваровых людзей". Да фальклёрнага гурту, які існуе ў Таронце ўжо каля васьмі гадоў, стала далучаюцца ўсё новыя ды новыя таленты. З сольнымі нумарамі ў канцэрце выступілі Міхась Шэмет, Максім Івашын, Дамініка і Каміла Кавалёвы. Песьні і танцы роднай зямлі, цудоўныя строі з розных куткоў Беларусі дадалі гледачам узьнятага, сьвяточнага настрою. гурт Яваровы Людзі Зьміцер Эльяшэвіч Дэвід Суорц у Канадзе Менавіта цяпер вельмі важна, каб Беларусь захавала сваю незалежнасьць, - сказаў былы амбасадар Злучаных Штатаў у Беларусі сп. Дэйвід Суорц (David Swartz) на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускае грамады ў Канадзе, што адбылася на пачатку сьнежня ў Таронта. Дыплямат падзяліўся сваімі думкамі адносна разьвіцьця сёньняшніх падзеяў у Беларусі ды Усходняй Эўропе. Пад час сваёй размовы ў Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтры сп. Суорц распавёў пра гады сваёй працы ў Менску у 1992 � 1994 гадох. Яму выпала нялёгкая, але надзвычай цікавая задача арганізацыі першай амэрыканскай дыпламатычнай пляцоўкі на беларускай зямлі. Сваю заангажаванасьць у беларускіх справах былы дыплямат працягвае й цяпер. Сп. Суорц зьяўляецца ініцыятарам і адным з заснавальнікаў першага Цэнтру Беларусазнаўства ў ЗША ва ўніверсітэце штату Канзас. Цэнтар мае на мэце пашырэньне дапамогі беларускім навукоўцам, што прыяжджаюць для правядзеньня навуковых дасьледаваньняў у ЗША, стварэньне цэнтралізаванай навуковай і архіўнай базы па Беларусі ў ЗША, пашырэньне ведаў пра Беларусь сярод шырокай амэрыканьскай грамадзкасьці. На заканчэньне сустрэчы сп. Суорц пажадаў беларускай грамадзе ў Канадзе посьпехаў у справе захаваньньня так багатай беларускай спадчыны у гэтым кутку Паўночнай Амерыкі. ЗБК - 60 Гарадзкая Ўправа Таронта аполудні ў нядзелю 30 лістапада 2008 году была нашмат больш бел-чырвона-белая, чым заўсёды. Да канадыйскага кляновага ліста далучыліся бел-чырвона белыя палосы нашых шматлікіх штандараў.
Прэзэнтацыя кніг у Аттаве У жыцці беларускай суполкі у Аттаве адбылася яшчэ адна цікавая падзея - прэзэнтацыя трох кніг беларускіх аўтараў. У 2008-м годзе надрукаваны кнігі сяброў нашай суполкі - Івонкі Сурвілла Дарога, Пятра С. Мурзёнка Над Дзісенкай ракой і Юркі Пелюшонка Acquisition through division (practical demagogy). Прэзэнтацыя кніг прайшла на сялібе сп. Івонкі Сурвілла, на ветлівае запрашэнне якой адгукнуліся шматлікія сябры суполкі. Падзея адбывалася пры цудоўнай пагодзе у садзе, дзе быў арганізаваны імправізаваны тэатр - накрыты сталы, расстаўлены крэслы і лаўкі. Сп. Івонка Сурвілла Пачалі з кнігі гаспадыні, сп. Івонкі Сурвілла. Гэтая кніга ўжо атрымала вядомасць і добрыя водгукі. Кніга Дарога была выдадзена і прэзэнтавана вясной гэтага года у Мінску, абмяркоўвалася ў эфіры радыё Свабода. Цікавасць да кнігі выклікана не толькі тым, што яна распавядае пра жыццё сучаснага Прэзідэнта Рады БНР, а і тым, што сп. Івонка Сурвілла вельмі яскрава презентавала у кніге шмат якія падзеі 20-га стагодзьдзя, у якіх яна і яе блізкія апынуліся волею лёса. Асабіста я прачытаў гэту кнігу з захапленьнем яшчэ калі яна была толькі на вэб-сайце. Вельмі цікава было пабачыць многа новых здымкаў з жыцця сп. Івонкі Сурвілла. Сп. Сурвілла прывітала гасцей і распавяла пра гісторыю стварэньня кнігі. Фактычна кніга склалася з інтэрвью на Радыё Свабода, у якіх сп. Івонка Сурвілла расказвала пра сваё жыцьцё. Шмат працы у стварэньне кнігі уклаў журналіст Сяргей Навумчык. Сп. Івонка Сурвілла прачытала, на просьбу прысутных, эпізоды з перыяду яе студэнцтва у Сарбонскім універсітэце. Вельмі прыгожа аб кнізе і аб аўтарцы выказаўся сп. Ю. Пелюшонак, які ў сваім выступе гаварыў аб той шчырасці, з якой напісана гэта кніга, аб тых пачуцьцях, якія ён меў, чытаючы эпізод пра адступленне з Беларусі, калі на выспе пад Кенігсбергам, Івонку і іншых уцекачоў абстрэльвалі з самалётаў, і кулі літаральна між пальцаў прасочваліся у пясок. Ён выказаў шкадаваньне, што кнігу можна толькі пабачыць і немагчыма набыць, бо той тыраж, які быў надрукаваны, ўмомант разыйшоўся у Мінску і Празе. Сп. Пётр С. Мурзёнак Мне, як вядучаму на прэзэнтацыі, было вельмі прыемна запрасіць на сцэну як аўтара, майго бацьку, Пятра Сільвестравіча Мурзёнка. Ідэя напісаць успаміны пра жыццё на Беларусі з�явілася пяць год таму назад, калі мае бацькі прыехалі на сталае жыццё ў Канаду. Бацька пісаў і пакрысе асвойваў кампутар. На прэзэнтацыі ён прачытаў вытрымкі са сваіх ўспамінаў і падзякаваў усіх прысутных, што прыйшлі на гэтую важную ў яго жыцці падзею. Пасля свайго выступу аўтар падпісываў жадаючым свае кнігі. У яго кнізе вы знойдзеце не толькі жыццяпіс чалавека, які нарадзіўся і жыў на Пастаўшчыне. Настаўнік па адукацыі, шчыры беларус па паходжаньню на прыгожай мове і ў цікавай форме расказвае пра жыццё вёскі Заходняй Беларусі, другую сусветную вайну, гады службы ў савецкай арміі, працу ў школе і быт сям'і настаўнікаў вясковай школы. Кніга ахоплівае перыяд амаль ад пачатку да канца 20-га стагодзьдзя. Кнігу можна набыць (тэлефон: 819- 682-3287). Сп. Юра Пелюшонак Кніга Acquisition through division (practical demagogy) была прээзэнтавана яе аўтарам, доктарам Юрам Пелюшонкам. Трэба сказаць, што гэта ня першая яго кніжка. Да гэтага выйшлі ў свет Strings for a Beatle Bass: A Book about the Beatles Generation in the U. S. S. R. (1999) і Through the Eyes of a Cockroach: Socialism Via a Simple Prism (2007). Вялікую працу робіць яго жонка, Вольга, якая як прафесійны перакладчык дапамагае ў выхадзе гэтых кніг на ангельскай мове. Кніжку Acquisition through division аўтар трактуе як аn educational guide to the art of existence based on idealistic notions. Гэта кніга � разважаньні аўтара аб арганізацыі грамадства, аб суадносінах паміж сацыяльнымі групамі людзей. Увогуле, гэтая кніга будзе цікавай для многіх чытачоў, хто любіць філасофію, сацыялогію. Кніга мае многа практычных задач, якія дапамагаюць чытачу ў разглядзе і разуменьні праблем, якія абмяркоўваюцца. Кнігу можна будзе набыць у хуткім часе, калі яна выйдзе большым тыражом. Купалле 2008 у Аттаве
Першы раз беларусы Аттавы святкавалі Купалле два гады таму назад. Сёлета, 6 ліпеня, беларусы, якім дарагія традыцыі нашай Бацькаўшчыны, сабраліся на беразе ракі Аттавы, каб адзначыць гэта свята зноў. Быў цёплы, прыгожы вечар. На маляўнічай паўвыспе, незадоўга перад захадам сонца, рабілі вянкі, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прыроды, аб значнасці гэтага свята, рабілі фотаздымкі. | Наш адрас Belarusian Canadian Alliance СУСТРЭЧЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЦЭНТРЫ (Таронта)
Галоўная ўправа Згуртаваньня беларусаў Канады |