| Галоўная | БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА | Царква | Слуцак | Форум | Архіў | Абвесткі |
Cумесны адпачынак беларусаў Атавы
Cустрэча прайшла прыемна. Усё адпавядала добраму адпачынку. Тры гады таму простая ідэя спадара Пятра Мурзёнка � �А ці не сабрацца нам разам на прыродзе?� � ператварылася, цяпер ужо, ў традыцыйныя сустрэчы беларусаў Атавы на Возеры Піліпа (Philippe Lake). Лагоднае, вялікае возера, неабдзялённыя прыродай краявіды Гаціно парка сталі месцам нашага адпачынку. Нягледзячы на тое, што сыноптыкі абяцалі дождж, надвор�е выдалася цеплым і сонечным. Прыехала шмат людзей. Большасьць ведала адзін аднаго, іншыя бачыліся ўпершыню. Вельмі добра было бачыць шмат дзяцей. Усе разам купаліся, гулялі ў футбол, хтосьці пасьпеў пабываць у пячэрах, якія ёсьць недалека ад возера. Жанчыны па-гаспадарску прыгатавалі розныя беларускія прысмакі, і кожны, як звычайна, жадаў пачаставаць іншых. Пад час сустрэчы была магчымасьць паразмаўляць, бліжэй пазнаёміцца, падзяліцца навінамі, абмеркаваць будучыя пытаньні. Адно з іх - адкрыцьцё беларускай школы, якая б была добрай магчымасьцю дзеля пашырэньня беларускага асяродзьдзя ў Атаве. Дзень прайшоў хутка й прыемна. На наступны год на гэтым месцы ўбачымся зноў. Першыя беларускiя сустрэчы у Ванкуверы Упершыню за апошнiя гады пачалi збiрацца на сходкi беларусы у Ванкуверы. У красавiку i маi адбылiся дзве такiя сустрэчы. Першая адбылася 27 красавЁка i была прымеркавана да Чарнобыльскай даты. Але гэта была i першая сустрэча беларусаў новай эмiграцыi Ванкуверы. Былi дыскусii, знаёмствы i згода з тым, што такiя сустрэчы вельмi важныя для усiх прыехаўшых з Беларусi. 26 мая многiя з тых хто прыходзiў на першую сустрэчу зноў сабралiся, цяпер ужо на прыродзе, каб працягнуць пачатыя размовы i падумаць пра далейшыя шляхi стварэння спрыяльнага асяроддзя для маральнага, псiхалагiчнага i бытавога развiцця на зямлi Паўночнай Амерыкi. Iнiцыятарамi i арганiзатарамi гэтых сустрэч былi у Ванкуверы спадарыня Валянцiна Лапцэвiч i спадарыня Iрына Беразуцкая. Мы шчыра жадаем поспеха- нашым землякам у Ванкуверы у згуртаваннi i цiкавага, змястоўнага жыцця. Сьвяткаванне 25-га сакавіка ў Канадзе Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы з нагоды Дня Незалежнасьці Дарагія суродзічы, Найвялікшым святам, якое яднае беларусаў замежжа, з�яўляецца Дзень Абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Як сустрэлі яго беларусы Канады? Па традыцыі, урачыстыя паседжанні, прысвечаныя 25 сакавіка, прайшлі у буйнейшых беларускіх асяродках у Таронта, Манрэалі і Аттаве. У іх прынялі удзел больш за 170 прадстаўнікоў ранейшай і цяперашняй хваляў эміграцыі. Святкаванні прайшлі у вельмі цёплых і прыемных умовах, у прыгожа прыбраных у нацыянальныя колеры памяшканнях, з малітвамі за Беларусь айца Вячаслава, святара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, са спяваннем гімна БНР, з дакладамі пра гістарычную дату, з канцэртамі і тэатралізаванным прадстаўленнем, са смачнымі беларускімі пачастункамі. У Таронта, у будынку Беларускага грамадска-рэлігійнага цэнтра, удельнікаў свята віншавалі ветэраны беларускага руху ў Паўночнай Амерыцы, сп. Раіса Жук-Грышкевіч і пісьменнік Кастусь Акула, а таксама старшыня Згуртавання Беларусаў Канады сп. Пётр Мурзёнак. З задавальненнем усе паслухалі цікавы і грунтоўны даклад зроблены прадстаўніцай маладога пакалення, сп. Вольгай Яноўскай, з якім яна па запрашэнню выступіла пазней і ў канадыйскай сталіцы. Віншаванні ад беларусаў з розных краін свету зачытала сп. Надзея Дробіна, старшыня Таронтаўскага аддела ЗБК. Затым адбыўся канцэрт маладога калектыву фальклорнага мастацтва пад кіраўніцтва сп. Віялеты Кавалёвай. Упэўнены, што калі б Вы пачулі беларускія народныя песні у іх выкананні, то адразу ж захацелі б запрасіць гэты ансамбль у госці. У гэтым ужо пераканаліся беларусы Аттавы, бо фальклорная група �Рушнічок� не толькі цудоўна спявае, але і можа завесці з Вамі харавод, і навучыць Вас спяваць песні. Па заканчэнні свята у Таронта група беларусаў паехала да гарадской ратушы рабіць здымкі, дзе у гэты дзень, вось ужо на працягу 30 гадоў на галоўным флагштоку уздымаецца нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. У Аттаве святкаванне праходзіла у City Hall. Удельнікаў свята вітала сп. Івонка Сурвілла, старшыня Рады БНР. Пасля віншаванняў і урачыстага даклада госці з вялікай цікавасцю прагледзелі відэафільм, зроблены моладдзю �Маладога Фронта�, пра падзеі апошніх двух год, якія адбыліся на Беларусі. На выставе малюнкаў дзяцей з Чаускага раёна можна было набыць копіі, а атрыманыя грошы пайшлі у Беларускі-Канадыйскі Фонд дапамогі дзецям Чарнобыля. Пасля цудоўнага выступлення фальклорнага ансамбля �Рушнічок� усе з захапленнем слухалі інструментальную музыку (скрыпкі, гітара, бубен) у выкананні Влады і Рамана Шамецькаў, Вольгі і Міхаіла Рыкавых. Выдатная акустыка зала спрыяла эмацыянальнаму успрыняццю знаёмых беларускіх мелодый.� Вельмі прыстойна, прыгожа і арыгінальна прайшло святкаванне у Манрэалі, у арганізацыі якога ужо па традыцыі бярэ удзел уся сям�я сп. Анатоля Храноўскага, аднаго са старэйшых актывістаў беларускага руху у Квебеку. Прыйшлі ветэраны, дзеткі чыталі вершы на роднай мове, адбыўся і невялікі спектакль �Батлейкі�. Напачатку сп. Івонка Сурвілла і сп. Пётр Мурзёнак павіншавалі прысутных са святам, пажадалі ім поспехаў у беларускіх справах, здароў�я, шчасця і удачы на новай зямлі. Сябры Згуртавання Беларусаў Канады правялі 6 красавіка у канадыйскай сталіцы пікеціраванне беларускай амбасады і шэсце па вуліцах Аттавы. Каля 40 удзельнікаў з Таронта, Аттавы, Манрэаля, палову з якіх складалі маладыя людзі, вырашылі такім чынам адзначыць ідэі незалежнай Беларусі, выказаныя у Акце ад 25 сакавіка 1918 года аб абвяшчэнні БНР, а таксама падтрымаць акцыі, якія зараз арганізуюцца �Маладым фронтам� і праходзяць па ўсёй Беларусі пад лозунгам �Беларусь у Еўропу�. Дэманстранты ў сталіцы Канады ішлі пад лозунгамі �Беларусь у Еўропу�, �Стоп Лукашэнка�, �Не � дыктатарскаму рэжыму на Беларусі�, �Жыве БНР�, �Няхай жыве Беларусь�. Думаецца, што прайшоўшыя святкаванні паспрыяюць больш цеснаму яднанню беларусаў у Канадзе, развіццю і падтрыманню культурных і гістарычных традыцый беларускага народа, і будуць пачуты на радзіме. ДА НАШАЙ МОЛАДЗІ � НАШАЙ НАДЗЕІ Дарагія абаронцы Курапатаў! Мы, беларусы Канады, шлём Вам шчырыя словы падзякі і павагі за мужнасць і гераізм, якія Вы кожны дзень выяўляеце ў Курапатах пры абароне нашай памяці, нашай гісторыі, нашай Радзімы. Прайшло больш 12-ці гадоў, як у Курапатах былі знойдзены сляды злачынстваў сталінскага, бальшавіцкага рэжыму супраць беларускага народа. Многімі даследаваннямі дакладна устаноўлена, што там ляжаць нашы суайчыннікі. Але і дакладна вядома, што існуючы урад да гэтага часу не пакаяўся перад беларускімі людзьмі за здзейсненае ў мінулым і не збіраецца належным чынам увекавечыць памяць бязвінна загінуўшых. Больш таго, існуючы урад спрабуе схаваць, цяпер ужо у другі раз, тое, што адбывалася ў Курапатах па вынішчэнню беларускасці і імкнення да свабоды на працягу многіх дзесяцігоддзяў. А ці магло быць інакш? Дзякуй Вам вялікі за тое, што Вы робіце. Гэта вельмі не проста - выйсці ў першыя рады і даць прыклад людзям, што можна змагацца з чорнымі сіламі, запаліць агонь святла і надзеі і паказаць, што у нас ёсць будучыня. Мы ганарымся усімі Вамі і не падзяляем Вас на прадстаўнікоў тых альбо іншых груп ці плыняў. Для нас Вы мужныя людзі, змагары за шчасце беларускага народа. Мы зычым Вам быць моцнымі, здаровымі і шчаслівымі! Верым у перамогу, якую Вы зараз працягваеце у барацьбе за Курапатаўскі мемарыял. Жыве Беларусь! Згуртаванне Беларусаў Канады, 24 студзеня 2002 г. |